Рэйсавы аўтобус Орша-Гразіўка зваліўся ў кювет - паведамляе ДАІ на афіцыйнай старонцы ў сацыяльных сетках. Аварыя адбылася каля 19-05 28 ліпеня не далёка ад вёскі Савішчына. Паводле папярэдняй версіі аўтаінспекцыі, кіроўца аўтобуса 1962 года нараджэння не ўлічыў асаблівасці стану свайго транспарту, дарожныя ўмовы і г.д. і з-за гэтага выехаў з дарогі ў кювет па ходу руху. Як бачна з фотаздымкаў, аўтобус заваліўся на правы бок, які і пацярпеў найбольш.
Транспарт ехаў па сваім маршруце не пусты. Жанчына пасажырка 1964 года нараджэння атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.