У 7:34 31-га ліпеня ў Барані гарэў дом па вуліцы Набярэжнай. У выніку пажару ў доме 6х8 метраў пашкоджаны дах. Дом належыць мужчыну 1949 года нараджэння.
Па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Мардахі Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну 31-га ліпеня ў 13:40 адбыўся пажар у чатырохкватэрным доме. У адной з кватэр агонь пашкодзіў дах.
У 2:10 у Міцькаўчыне Аршанскага раёну па вуліцы Зарэчнай у доме 5х9 метраў, што належыць мужчыну 1966 года нараджэння, агонь знішчыў перакрыцці столі, дах, пашкодзіў сцены і маёмасць.
Прычыны ўсіх трох пажараў устанаўліваюцца.