Нагадаем, што 2 жніўня на трасе Е95 у Аршанскім раёне перакуліўся рэйсавы міжнародны аўтобус. У аўтобусе знаходзіўся 51 пасажыр і двое кіроўцаў. Папярэдняя версія ДАІ пра прычыны аварыі - заснуў кіроўца, які быў за стырном. Усяго праз паўгадзіны ён павінен быў замяніцца напарнікам.
12 пасажыраў былі дастаўлены ў бальніцы, але шпіталізацыя нікому не спатрэбілася. Крыху пазней на месца здарэнне прыехаў рэзервовы аўтобус на якім усе пасажыры змаглі працягнуць свой шлях. Кіроўцы ж засталіся чакаць эвакуатар, каб адтранспартваць сваё аўто ў Рыгу на базу кампаніі.
На фота: так выглядаў аўтобус пасля аварыі.