Зводка МНС паведамляе пра два пажары ў Аршанскім раёне, якія адбыліся 4 жніўня. У першым выпадку пажар адбыўся каля 21-40 на вуліцы Пагранічнай. Тут у шматкватэрным доме загарэлася кватэра, якая належала мужчыне 1976 года нараджэння. Сам гаспадар быў выратаваны супрацоўнікамі МНС і з апёкамі дастаўлены ў бальніцу. Таксама з верхняга над кватэрай паверха былі эвакуяваныя два чалавекі.
У той жа вечар, каля 23-30 пажар узнік у прыватным доме ў вёсцы Селекта. Тут вагонь значна пашкодзіў дом мужчыны 1957 года нараджэння і знішчыў сарай. Пацярпелых у дадзеным выпадку няма.