На гэты раз гэта была не аварыя. Даволі новенькі "МАЗ" (2015 года выпуска) 551603 загарэўся сам, прынамсі, прычына пажару пакуль не высветлена, а відавочнага ўздзеяння чалавечага фактару не выяўлена. Грузавік загарэўся раніцай (каля 6 гадзін) 6 жніўня ў вёсцы Гаршчэўчына Талачынскага раёна. МАшына належала "Аршанскаму камбінату хлебапрадуктаў", дакладней яго філіялу "Надзежіна". У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек і задымлена кабіна.
Паводле зводак МНС