Абласное ўпраўленне міліцыі паведамляе пра шэраг крадзяжоў, якія былі здзейснены ў нашым рэгіёне. Так, 6 жніўня ў Талачынскім раёне быў скрадзены даволі танны мабільнік, міліцыя яго ацаніла ў 72 рублі. Гаспадар тэлефону выпіў разам са знаёмым яшчэ ў першай плове дня. А калі знаёмы сыйшоў, то выявілася, што сыйшоў і той самы мабільны апарат. Каго падазраваць у знікненні тэлефона не стала загадкай, тым больш, што субутэльнік (1988 года нараджэння) раней уо быў судзімы.
У другім выпадку 20-гадовы жыхар Асінторфа пакінуў сваю торбу каля жылога дома. І торба хутка знікла. У ёй знаходзілася 4.000 расійскіх рублёў і 3,25 рублёў беларускіх. Чалавек які скарыстаўся пакінутай торбай выяўлены.
Трэці выпадак крадзяжу, пра які на гэтым тыдні паведамляе зводка міліцыі, адбыўся ў Барані. Мясцовая жанчына пакінула каля дома ровар "Стэлс", чым і скарыстаўся іншы мясцовы жыхар. Ва ўсіх трох выпадках падазраваныя выяўлены і заведзены крымінальныя справы.