Гаворка ідзе пра аварыю, якая адбылася 1 жніўня на трасе Е95 (М8). Нагадаем, што тады сутыкнуліся легкавы Лэнд Крузер і грузавая ГАЗэль, якая належала магілёўскай фірме "Моготэкс". У выніку аварыі грузавік, у якім знаходзіла дзве жанчыны і мужчына кіроўца, загарэўся. Проста ў кабіне згарэла адна жанчына. Кіроўца атрымаў апёкі не сумяшчальныя з жыццём і памёр на наступны дзень у аршанскай бальніцы. У яго было абпалена 100% цела.
Да гэтае пары жывой заставалася яшчэ адна пасажырка грузавіка, якая, як аказался, была яшчэ і цяжарная - на 21 тыдні цяжарнасці. Каб выратаваць яе, жанчыну перавезлі ў рэанімацыю гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска, але сталічныя дактары ў такім цяжкім выпадку не далі рады. Вечарам 8 жніўня жанчына памерла.
Такім чынам усе пасажыры той самай ГАЗэлі памерлі ад атрыманых апёкаў і траўмаў.