Аршанскія інспектары аховы жывёльнага і рассліннага свету браканьераў заўважылі на возеры Маеўскае на мяжы Сененскага і Чашніцкага раёнаў. Канешне, першапачаткова ў браканьерстве мужчынаў не падазравалі, але калі паглядзелі іхныя прылады лову сумніваў не засталося - мужчыны лавілі ракаў на 16 ракаловак. Пры гэтым, паводле правілаў адзін чалавек для сябе можа лавіць ракаў не больш чым на 3 прылады. У мужчынаў было ўсталявана больш - 16 ракаловак. У гэтых ракалоўках інспектары знайшлі 758 ракаў, агульнай вагой больш чым у 28 кілаграмаў. Кошт ракаў, а значыць і нанесеныя прыродзе страты ацэненыя ў 27.800 рублёў.
Сененскі аддзел Следчага камітэту завёў крымінальную справу. У браканьераў канфіскаваныя човень, рыбалоўныя прылады, самі ракі і аўтамабіль.