Зводка паведамляе, што ў нашым рэгіёне было скрадзена 2 мабільных тэлефоны, ровар і бензапілу. Адзін з тэлефонаў, маркі ZTE, быў скрадзены раніцай яшчэ 16 жніўня. Кошт тэлефона быў ацэнены ў 70 рублёў, а злачынца хутка знойдзены. У другім выпадку невядомы скраў больш дарагі "Самсунг". Гаспадар тэлефона забыў сваю куртку на аршанскім аўтавакзале, чым і скарыстаўся невядомы вор. Праўда, здарэнне пра якое паведаміла УУС на гэтым тыдні, адбылося яшчэ 7 красавіка. У міліцыю ахвяра сваёй забыўчывасці і вора звярнуўся толькі 21 ліпеня.
18 жніўня ў Талачынскім раёне быў скрадзены ровар "Аіст" коштам у 380 рублёў. Гаспадар ровара пакінуў яго ў пад'ездзе дома, а раніцай ужо не знайшоў свой двухколавы транспарт.
А ў перыяд з 17 па 20 ліпеня невядомы скраў бензапілу з незачыненага сараю пенсіянеркі.