Па іншаму, як выпадкавасць, гэтую аварыю назваць не магчыма, але гэтая выпадковасць магла прывесці і да трагедыі. Двое аўтамабіляў не вялікі грузавік "Мэрсэдэс" і легкавушка "ВАЗ" ехалі па М1 ў кірунку Мінска. Кіроўца "ВАЗ"-а ехаў наперадзе, ён вёз сваю 68-гадовую маці ў сталічную бальніцу. На мяжы Аршанскага і Талачынскага раёнаў кіраўцу легкавушкі падалося, што перастаў працаваць навігатар, ён скінуў хуткасць, пачаў паркавацца на збочыне... І ў гэты момант кіроўцу грузавіка падалося, што нешта не тое з лядоўняў у кузаве "Мэрсэдэса". Ён павярнуўся паглядзець і пакуль абодва кіроўцы разглядалі электронныя прыборы ў машынах, аўтамабілі сутыкнуліся.
Удар атрымаўся моцным, маці кіроўцы легкавушкі накіравана ў бальніцу, але не сталічную куды яна ехала.
Паводле суполкі Віцебскага ДАІ у сацыяльнай сетцы "Укантакце".