Першая аварыя, пра якую мы ўжо пісалі, адбылася 23 жніўня а 7 раніцы на мяжы Талачынскага і Аршанскага раёнаў. Нагадаем, што ў ім сутыкнуліся грузавік і легкавушка, ў выніку чаго пацярпела пажылая жанчына.
Але гэта не адзіная ранішняя аварыя ў той дзень у Талачынскім раёне. Пра другое здарэнне паведамляе зводка МНС. Яно адбылося а 8-28 і ў дадзеным выпадку таксама сутыкнуліся грузавік і легкавы аўтамабіль. Але адбалася аварыя ў самім Талачыне на вуліцы Супруна. Каб дапамагчы жанчыне кіроўцы легкавога аўьамабіля давялося выклікаць ратавальнікам МНС, якія дэблакавалі жанчыну і адправілі яе ў бальніцу.