Зводка МНС 26 жніўня паведамляла пра пажар у Балбасава, які адбыўся каля гадзіны ночы. Кароткае паведамленне зводкі не дае магчымасць ацаніць увесь масштаб здарэння. Паведамлялася, што ў сараях згарэлі дахі, перагародкі і маёмасць гаспадароў.
Калі ж паглядзець на фотаздымак сараяў пасля пажару, то бачна, што яны згарэлі практычна цалкам. Засталася толькі каменная кладка сценаў і асобныя драўляныя канструкцыі, якія цяпер ужо не могуць несці аніякай функцыянальнай карысці. Згарэла, як мінімум, 24 сараі мясцовых жыхароў.
Раніцай на месцы здарэння працавалі і супрацоўнікі міліцыі - адна з разглядаемых версіяў прычыны пажару - падпал.