12:00

+19

4 м/с

988 гПа

15:00

+22

5 м/с

987 гПа

18:00

+22

3 м/с

988 гПа

21:00

+18

3 м/с

988 гПа

00:00

+17

3 м/с

988 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Паводле зводак міліцыі

04.09.2018 12:07

3763 прагляду, 0 каментароў

Зводка абласнога УУС на гэтым тыдні паведамляе пра два крадзяжы, якія адбыліся ў рэгіёне

У абодвух выпадках гаспадары пакінулі свае рэчы без нагляду, чым і скарысталіся зламыснікі. Так, у Дубровенскім раёне пенсіянер пакінуў без нагляду сваю торбу. За 45 хвілін пакуль ён не звяртаў увагі на свае рэчы, ім "прырабілі ногі". А ў торбе былі: гаманец з 240 рублямі, мабільны тэлефон "Тэксэт" і ліхтарык. Агулам усе рэчы ацэненыя ў 600 рублёў. Зламыснік знойдзены - ім аказаўся рабочы 1990 года нараджэння супраць якога цяпер заведзена крымінальная справа.

У другім выпадку ахвярай крадзяжу стала маладая маці. Яна пакінула дзіцячы вазок без нагляду. Бываюць выпадкі, што і сам вазок становіцца аб'ектам інтарэсу злачынцаў, а тут жанчына ў вазку акрамя ўсяго пакінула яшчэ і грошы з пашпартам. Злачынцу дасталіся ў выніку і грошы ў 690 рублёў і пашпарт. Заведзена крымінальная справа, але злачынца пакуль не знойдзены.

А зваодка рэспубліканскай міліцыі паведамляе пра чарговае выяўленне ў Оршы фальшывых грошай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Паводле зводак міліцыі

Зводка абласнога УУС на гэтым тыдні паведамляе пра два крадзяжы, якія адбыліся ў рэгіёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение