У канцы жніўня, акурат пасля крытыкі Аляксандрам Лукашэнкам парадкаў, што пануюць на заводзе "Тэхніка сувязі" ў Барані, была знятая з пасады дырэктарка Валянціна Вішнеўская. Пасля гэтага, як адзначаюць работнікі "Тэхнікі сувязі", на заводзе пачаліся праблемы з выплатай заработнай платы. З пасады звольнілася і намесніца дырэктара па ідэалогіі і кадрах Наталля Злобіч. Цяпер заводам пастаўлены кіраваць Андрэй Фамін.
Сярод выкінутых заводам рэчаў — іртутныя лямпы, некаторыя хімікаты, якія захоўваліся на заводзе і, верагодна, ужо пратэрмінаваныя. А таксама на стыхійнай незаконнай звалцы знойдзены партрэт ветэрана працы, удзельніка Грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў Мікалая Цімафеевіча Бохана. Як бачна па фотаздымку, партрэт крыху пашкоджаны, магчыма пры перавозцы. Цяпер ён выкінуты на звалку новым кіраўніцтвам завода. Цікава, ці будзе наогул захаваны "Музей працоўнай славы прадпрыемства"?