Абласная міліцыя ў сваёй публічнай зводцы паведамляе пра два крадзяжы, якія адбыліся ў Дубровенскім раёне. Першы крадзёж адбыўся ў перыяд з 8 па 10 верасня - пацярпелая заўважыла злачынства раніцай. Невядомы залез у пограб да жанчыны, сарваўшы навясны замок і скраў 5 кілаграмаў сала. Міліцыянты ацанілі кошт скрадзена ў 50 рублёў.
А вечарам у міліцыю звярнулася пенсіянерка. Яна забылася зачыніць дом і злачынца скраў адтуль 5 тысяч расейскіх рублёў. Злачынцу вылічылі хутка, ёй аказалася жанчына 1966 года нараджэння.