Зводка МНС паведамляе пра некалькі пажараў у рэгіёне, адзін з іх ледзь не скончыўся трагедыяй. Адбылося гэта ў вёсцы Мошканы Сененскага раёну. Тут раніцай 14 верасня загарэўся прыватны дом. Пад час пажару ў доме знаходзіўся яго гаспадар. І хто ведае чым бы скончылася сітуацыя, калі б яшчэ да прыезду ратавальнікаў мужчыне не дапамаглі б высйі з дому суседзі. У выніку мужчына застаўся жывым, а дом атрымаў значныя пашкоджанні: столь, сцены, кухня дома і маёмасць якая там была пацярпелі ад вагню.
У той жа дзень, але вечарам пажар адбыўся ў Талачыне на вуліцы Цэнтральнай. Тут загарэлася прыватная гаспадарчая пабудова. А ў ноч з 13 на 14 верасня Талачынскія ратавальнікі тушылі лазню ў вёсцы Азярцы. У двух апошніх выпадках ніхто не пацярпеў.