Сайт абласной міліцыі паведамляе пра адразу два здарэнні ў адным артыкуле. Першы з іх: знікненне ў лесе каля Барані 85-гадовага мужчыны. Пра тое, што ён знік паведаміла ў міліцыю яго жонка. Мужчына 15 верасня днём сыйшоў у лес і да вечара так і не прыйшоў дамоў.
Другая інфармацыя: падчас пошуку мужчыны ў тым самым лесе была знойдзена зброя часоў Другой сусветнай вайны. Агулам міліцыянты знайшлі 8 артылерыйскіх снарадаў 122 і 75 міліметровых калібраў. Боепрыпасы былі знішчаны проста ў лесе. Па стане на 19 верасня (калі артыкул выйшаў на сайце УУС), мужчына ўсё яшчэ не знойдзены.