03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Беларусь, Эканоміка

"Дажынкі" ў Гарадку даражэй за аршанскія

24.09.2013 09:48

3293 прагляду, 0 каментароў

У 2014 годзе на фестываль "Дажынкі" ў Гарадку вытрацяць у восем разоў больш, чым на аршанскіх.

Рэспубліканскі фестываль"Дажынкі" ў 2014 годзе пройдзе ў Гарадку. Горадзе на поўначы Віцебшчыны, насельніцтва якога не перавышае 13 тысяч чалавек. Тым не менш інфляцыя і амбіцыі выраслі настолькі, што свята мусіць стаць для Гарадка "залатым".

Толькі паводле папярэдніх падлікаў на добраўпарадкаванне горада будзе вытрачана 2,5 трыльёны рублёў. Грошы, зноў жа паводле папярэдняга плану, агучанаму ў мясцовым райвыканкаме, возьмуць не толькі з дзяржаўнага бюджэту, але і ад мясцовых прадпрыемстваў і з крэдытаў.

Цікава прасачыць за павышэннем "каштоўнасці" гэтага свята. Штогод сумы няўхільна ўзрастаюць. Сваю справу ў немалой ступені робіць інфляцыя, але ёсць і іншыя фактары. Так, у 2002 годзе на "Дажынкі" ў Пружанах было выдаткавана 60 мільярдаў рублёў, праз чатыры гады ў Бабруйску фестываль "важыў" ужо 200 мільярдаў!

Праз два гады свята прымаў наш горад, у Оршы было вытрачана 319,4 мільярды беларускіх рублёў. Сумы працягвалі расці і паступова наблізіліся да трыльёну. 822,8 мільярды рублёў – кошт фестывалю ў Маладзечне ў 2011. Цікава, што Камітэт дзяржаўнага кантролю пры праверцы арганізатараў высветліў, што агульнага і падрабязнага каштарысу мерапрыемстваў не існуе ў прыродзе!

Тым часам, як здаецца са знешняга выгляду Лядовага палаца ў Оршы, хутка ён пачне функцыянваць. А гэта якраз будоўля "Дажынак", на фестываль дабудаваць палац не змаглі, таму дарабляюць праз пяць гадоў. Часта высвятляецца, што нават рэзкае павышэнне выдаткаў на аб'екты горада, што прымае "Дажынкі", усё адно прыводзіць да фразы: "не хапае фінансавых сродкаў".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Дажынкі" ў Гарадку даражэй за аршанскія

У 2014 годзе на фестываль "Дажынкі" ў Гарадку вытрацяць у восем разоў больш, чым на аршанскіх.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение