Да заканчэння чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе застаецца ўсё менш тураў. А перад сезонам мала хто мог думаць, што талачынская "Ніва" не спыніцца на выхадзе ў фінальны раўнд, а будзе весці змаганне за медалі першынства. У 18-м туры "Ніва", якая зараз ідзе на 3-м месцы з адставаннем у 5 пунктаў ад лідэра "Полацкгаза", правядзе паядынак з "Глыбокім", прычым на полі суперніка. Глыбачане адстаюць ад "Нівы" толькі на 1 бал, таму матч фактычна можна назваць змаганнем за 3-е месца. Але ў выпадку перамогі адзін з клубаў захоўвае шанцы нават на золата.
Сустрэча "Глыбокае" — "Ніва" пройдзе 29-га верасня а 13:00 на стадыёне ў Глыбокім. У іншых паядынках туру, ужо 30-га верасня сустракаюцца "Газавік" — "Полацкгаз", "Детскосельскій" - "Мёры" і "Лепель" — "Славянскі Вялес-Дзвіна". Усе матчы пачнуцца а 13-й гадзіне.