25 верасня ў Аршанскі РУУС звярнулася працоўная 1967 года нараджэння. Яна паведаміла, што яшчэ 29 жніўня ў перыяд з 17 да 22 гадзін з яе дома пры невядомых абставінах невядомымі людзьмі быў здзейснены крадзёж планшэта і фотаапарата. Шкода 300 рублёў.
Супрацоўнікамі АУР РУУС устаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы 1981 года нараджэння, інфармуе сайт УУС.
У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК.