Абодва пажары адбыліся ў вёсках Сененскага раёну. Першы адбыўся ў вёсцы Багданава вечарам 29 верасня. Тут загарэлася прыватная лазня. У будынку лазні знішчаны столь, часткова дах.
Другі пажар адбыўся раніцай 1 кастрычніка ў дачным доме ў вёсцы Раманаўка. Дом атрымаў амаль тыя ж пашкоджанні, што і папярэдняя лазня. У абодвух выпадках абыйшлося без чалавечых ахвяраў, а прычыны пажараў не высветлены.
Не абыйшлося ў гэтыя дні без пажараў і ў Аршанскім раёне. 30 верасня раніцай загарэўся жылы дом у вёсцы Клюшнікава.
Паводле інфармацыі МНС