Здарэнне адбылося ў ноч з 23 на 24 верасня. Пенсіянер з Якаўлевічаў пазваніў у міліцыю з заявай, што каля 00-50 невядомы ўзламаў дзверы ў яго доме і ў адкрытую скраў 45 рублёў. Міліцыя хутка выявіла рабаўніка ім аказаўся жыхар Якаўлевічаў 1980 года нараджэння. Не зважаючы на хуткія дзеянні міліцыянтаў, вярнуць скрадзенае цалкам ужо не атрымалася - частку грошай рабаўнік паспеў патраціць.
Таксама зводка МУС паведамляе пра два больш дробных здарэнні ў суседніх раёнах. Так, каля вёсцы Шухаўцы Дубровенскага раёна на днях была затрымана машына "Сканія", якая перавозіла 19,3 тоны лома чорных металаў без адпаведных дакумантаў. Відавочна, што машына ехала ў Расію, каб там ба больш высокіх коштах прадаць гэты металалом. У якасці кіроўцы ў машыне быў жыхар Лёзна.
Яшчэ супраць аднаго жыхара Лёзна заведзена справа сілавікамі. Гэты лёзненец абвінавачваецца ў тым што дома захоўваў нелегальную зброю. 27 жніўня ў яго знайшлі 13 патронаў рознага калібру.