12:00

+9

8 м/с

989 гПа

15:00

+10

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+6

4 м/с

993 гПа

00:00

+6

4 м/с

995 гПа

Беларусь, Культура

Сувораў застанецца

01.05.2014 08:19

2703 прагляду, 34 каментара

Мінская Сувораўская вучэльня не зменіць назвы ў гонар юбілею Бітвы пад Оршай

Раней нацыянальны камітэт па святкаванні Бітвы пад Оршай накіраваў у Міністэрства абароны ліст з шэрагам прапановаў з нагоды юбілею перамогі. У тым ліку, прапаноўвалася перайменаваць Мінскую Сувораўскую вучэльню ў вучэльню імя Канстанціна Астрожскага. Нядаўна на ліст прыйшоў адказ паводле якога прапанову міністэрства адхіліла. Прыводзім цалкам тэкст звароту да міністэрства і тэкст атрыманага адказу.

Міністру абароны Рэспублікі Беларусь спадару Жадобіну Юрыю Віктаравічу

Паважаны спадар Міністр!

8 верасьня 2014 года спаўняецца 500 гадоў Вялікай перамогі беларускага войска над Масквой пад Воршай. Гэтая перамога на шмат гадоў аблегчыла лёс ВКЛ і прадухіліла поўную акупацыю нашай Айчыны і зьнішчэнне нашага народа, нашага этнасу, нашай культуры. Былі падарваныя намеры стварэння хаўрусу паміж Масквой і Сьвяшчэннай Рымскай імперыяй Нямецкай нацыі, мэтай якога было расчляненне і зьнішчэнне ВКЛ і Польшчы.

Бітва пад Воршай стаіць у шэрагу такіх пераможных бітваў, як разгром ворагаў нашага гаспадарства – Вялікага Княства Літоўскага на Сініх Водах і вызваленне Украіны ад татарскага ярма (1362 г.), пад Грунвальдам (1410 г.), пад Улай (1564 г.), пад Кірхгольмам (1605 г.).

Аршанская перамога над войскам Маскоўскай дзяржавы была па ўсіх паказьніках бліскучай. 30-тысячная армія ВКЛ цалкам разграміла 80-тысячнае войска Маскоўскай дзяржавы. 40 тысячаў маскоўцаў было забіта, узята ў палон 5 тысячаў баярскіх дзяцей і іншых ваяўнікоў, у тым ліку 10 вайскаводцаў, сярод іх і два вышэйшыя ваяводы – Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца. Безумоўна, гэтая перамога паказала, што ў 1514г. беларускае шляхецкае войска было выдатна падрыхтаванае, бліскуча сябе паказала артылерыя, якая фактычна стала асноўным фактарам перамогі. Але галоўную ролю, безумоўна, адыграў Найвышэйшы гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі, яго вайсковы талент, стратэгія і тактыка вядзення ваенных дзеянняў. Канстанцін Астрожскі на свае сродкі ўтрымліваў прыватнае войска, ён меў 63 перамогі над маскоўцамі і татарамі. Усё ягонае жыццё – гэта безумоўнае і самаадданае служэнне Айчыне.

У сувязі з выкладзеным і прымаючы пад увагу вялікую ролю Найвышэйшага гетмана ВКЛ у арганізацыі і правядзенні пераможных бітваў над ворагамі нашай дзяржавы прапануем:

1. Мінскай Сувораўскай вайсковай вучэльні надаць імя Канстанціна Астрожскага і ў далейшым гэтую навучальную ўстанову менаваць: Мінскі вайсковы каледж імя Канстанціна Астрожскага

.

Асоба Канстанціна Астрожскага зьяўляецца прыкладам бліскучага вайсковага таленту, гонару і патрыятызму для будучых кадравых афіцэраў незалежнай Беларусі. У гэтым яго адрозненне ад А. Суворава, які задушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, зьдзейсніў адвечную мару расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў.

Такім чынам, і месца помніка Сувораву ў Мінскім вайсковым каледжы імя К. Астрожскага павінен заняць помнік найвышэйшаму гетману ВКЛ князю К. Астрожскаму.

2. Адной з брыгад Беларускай Арміі надаць імя К. Астрожскага. Адлюстраваць гэта на нагрудных значках і шэўронах.

3. У гэтай брыгадзе ўсталяваць помнік К. І. Астрожскаму.

4. Ад імя Міністэрства абароны Беларусі выйсьці ва ўрад краіны з ініцыятывай заснавання Ордэна Канстанціна Астрожскага.

З павагай і надзеяй

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сувораў застанецца

Мінская Сувораўская вучэльня не зменіць назвы ў гонар юбілею Бітвы пад Оршай

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение