Сёлета талачынская "Ніва" стала аўтарам многіх нечаканых вынікаў. Гэта стала шанцам клуба яшчэ больш заявіць пра сябе і заваяваць медалі чэмпіянату Віцебскай вобласці. У гасцявым матчы з Глыбокім каманда з Талачына згуляла ўнічыю 0:0, прычым яе футбаліст Сляцкі не здолеў перагуляць брамніка глыбачан з 11-метровай пазнакі. Такім чынам, "Ніва" не прапусціла "Глыбокае" наперад, але і сама страціла важныя 2 балы.
У бліжэйшым туры "Ніва" згуляе 7-га кастрычніка ў гасцях з "Полацкгазам", пачатак матчу а 15:15. Палачане на дадзены момант — асноўны прэтэндэнт на залатыя медалі.