6 кастрычніка ў 9 гадзін 35 хвілін у РУУС звярнуўся майстар сталярнага ўчастка 1967 года нараджэння, што ў перыяд з 22 гадзінаў 5 кастрычніка да 9 гадзін 30 хвілін 6 кастрычніка неўсталяваны злачынец з яго незачыненай аўтамашыны здзейсніў крадзеж электраінструмента, дамкрата і падаўжальніка. Шкода склала 626 рублёў. Па гэтым факце распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК.
Крыху пазней у гэты дзень, ужо ў 10 гадзін 35 хвілін у РУУС звярнуўся кіроўца 1960 года нараджэння, што ў перыяд з 19 гадзінаў 5 кастрычніка да 8 гадзін 6 кастрычніка неўсталяваны злачынец з двара яго дачнага дома здзейсніў крадзеж бетонамяшалкі. Шкода 200 рублёў, паведамляе зводка УУС. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК.