Зводка МУС і УУС паведамляе пра шэраг здарэнняў у суседніх з Аршанскім раёнах. Паводле зводак, 8 кастрычніка быў абкрадзены жыхар Талачына. Ён распіваў алкаголь з не блізкім знаёмым у сябе дома. А потым заўважыў, што дома зніклі: мабільны тэлефон, харчы і, неват, вопратка. Наяўных грошай вор знайшоў усяго толькі 20 рублёў, якія таксама забраў з сабой. Агулам усе страты былі ацэнены ў 195 рублёў. Высветлілася, што крадзёж учыніў жыхар вёскі Азярцы 1982 года нараджэння. Цяпер супраць яго заведзена крымінальная справа.
У вёсцы Зубкі Лёзненскага раёна невядомы залез у незакрыты гараж ахвяры і скраў зварачны апарат ды шліфавальную машынку. Страты ацэненыя ў 833 рублі. Высветлена, што скраў гэта ўсё аднавясковец пацярпелы, які быў затрыманы.
А ў Шклоўскім раёне зводкі паведамляюць пра аварыю са смяротным зыходам. Каля вёскі Даньковічы гэтага раёна каля першай гадзіны ночы мужчына на аўтамабілі "Рэно" не справіўся з кіарваннем. МАшына вылецела ў кювет і перакулілася. Прыблізна праз дзве гадзіны пасля здарэння кіроўца памр у мясцовай бальніцы.