Гэтай ноччу ў суседнім раёне адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. Каля гадзіны ночы аўтамабіль Рэно ехаў па дарозе Орша-Шклоў-Магілёў і каля вёскі Данькавічы Шклоўскага раёна не справіўся з кіраваннем ды выляцеў у кювет. З цяжкімі траўмамі 38-гадовы мужчына быў дастаўлены ў бальніцу дзе ў рэанімацыі памёр праз пару гадзін.
Партал tut.by са спасылкай на мясцовае ДАІ паведамляе, што мужчыне было 38 гадоў. Раней ён быў пазбаўлены правоў і ў ноч аварыі ехаў без права сядаць за стырно.