12:00

-1

4 м/с

998 гПа

15:00

-0

4 м/с

997 гПа

18:00

+0

4 м/с

997 гПа

21:00

+1

5 м/с

997 гПа

00:00

+1

6 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Дазвольце пачаць

24.09.2013 14:29

2822 прагляду, 3 каментара

Краязнаўцы просяць міністра культуры дазволіць пачаць кансэрвацыю Базылянаў

Аршанскія краязнаўцы працягваюць дамагацца хутчэйшай рэстаўрацыі помніка архітэктуры "былога базылянскага манастыра". Сродкаў на паўнавартасную рэстаўрацыю пакуль што не хапае. Але дзякуючы ахвярадаўцам набралася сума дастатковая для кансервацыі будынка. Кансервацыя крайне неабходная. Найбольшыя разбурэнні будынкам наносяць нашыя кліматычныя асаблівасці. калі будынак зіму стаіць без даху, то ў цэглу наліваецца вада, якая пры маразах расшыраецца і разбурае кладку сценаў. Але пачаць кансэрвацыю немагчыма пакуль не зроблена дзяржаўная экспертыза і не зацверджаны адпаведны праэкт.

У сувязі з гэтым краязнаўцы склалі ліст міністру культуры, які можа, раздрукаваўшы тэкст, падпісаць і самастойна адправіць любы чалавек.

Міністру культуры Рэспублікі Беларусь Святлову Барысу Уладзіміравічу

Паважаны Барыс Уладзіміравіч!

Як вядома, у Воршы пад пагрозай разбурэння пад уздзеяннем атмасферных ападкаў і перападу тэмператур знаходзіцца помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння - жылы будынак былога базылянскага манастыра. На дадзены момант гэтым будынкам валодае прыход Свята-Пакроўскага манастыра Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Праэкт рэстаўрацыі, праца над якім падыходзіць да завяршэння, прадугледжвае папярэднюю кансервацыю будынка. Паколькі дзяржаўная экспертыза і канчатковае зацявярджэнне праэкта могуць запатрабаваць пэўнага часу, існуе пагроза, што помнік застанецца без даху яшчэ на адну зіму ў чаканні наступнага будаўнічага сезону.

Просім Вас разгледзець пытанне аб дазволе ўладальніку, прыходу Свята-Пакроўскага манастыра Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, на выкананне кансервацыйных прац (асабліва важна пабудаваць часовы дах) яшчэ ў гэтым годзе, не чакаючы завяршэння працэдуры дзяржаўнае экспертызы праэкта рэстаўрацыі.

Просім таксама разгледзець пытанне аб хаця б частковым фінансаванні кансервацыі будынка былога манастыра са сродкаў дзяржаўнага бюджэта.

З павагай, Жыхары і ўраджэнцы Оршы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дазвольце пачаць

Краязнаўцы просяць міністра культуры дазволіць пачаць кансэрвацыю Базылянаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение