У Менску ў прасторы "ОК16" адбылася прэзентацыя новага альбому гурта "Vuraj" — "Lito". Альбом быў запісаны на высокакласнай студыі ў Польшчы, як распавёў лідар калектыву Сяржук Доўгушаў нашаму сайту, у яго ўвайшлі песні на розных палескіх гаворках. Таксама на канцэрт-прэзентацыю ў Менск прыехаў гурт "Вытокі" з Лунінецкага раёну, у супрацы з якім "Vuraj" зрабіў некалькі кампазіцый. Таксама на сцэну выходзіў і фальклорны гурт са сталіцы "Рада", даўнія сябры "Vuraj". Карэспандэнты Orsha.eu пабывалі на гэтай знакавай падзеі і публікуюць некалькі фотаздымкаў з канцэрту.
Варта адзначыць, што двое музыкаў гурта "Vuraj" — з Аршаншчыны. Лідэр і вакаліст Сяржук Доўгушаў з вёскі Тарчылава, а флейтыстка Вольга Палякова з Оршы.