Хаця выставу рабілі, фактычна, аршанцы (пісьменніца Паліна Сцепаненка выступіла рэдактаркай, а рэжысёр Віктар Траццякоў дызайнерам), у Оршу яна прыехала ўжо пасля таго як пабывала ў большасці буйных гарадоў краіны. Фотавыстава паказвае жыццё розных палітвязняў пачынаючы ад тых хто патрапіў пад рэпрэсіі яшчэ ў сярэдзіне 90-х, скончваючы тымі хто сядзіць у турмах зараз. Ёсць тут унікальныя фотаздымкі, якія раней не бачыла публіка: на стэндзе пра Алеся Пушкіна ёсць фотаздымак дзе ён мераецца сілай з Мікалаем Разумавым.
На адкрыццё выставы прыехаў і адзін з найбольш вядомых палітвязняў праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён распавёў пра свой досвед сядзення ў турме і пра тое як вялася крымінальная справа супраць яго і яго намесніка Валянціна Стэфановіча. канешне, усю гэтую гісторыю адным артыкулам не распавядзеш, бо надта эмацыйна распавядаў Бяляцкі, прыводзячы такія факты за якія ў турме ён мог бы спакойнаатрымаць вялікія спагнанні. Распавядаў ён як пад час следства яму далі магчымасць збегчы з краіны, якой ён не скарыстаўся. Распавядаў як у турме карысталіся мабільнымі тэлефонамі і як іх вылоўлівала адміністрацыя, як аднойчы нелегальна яму ўжалося пранесці ў калонію каву і як потым рэагавалі "ціхары", якія былі прыстаўленыя да праваабаронцы для сачэння. І як аднойчы адміністрацыя калоніі заблытаўшыся прапусціла перадачу для Бяляцкага, хаця мела намер забараніць яму падарункі з волі.
У бліжэйшыя дні мы апублікуем поўнае відэа з прэзентацыі дзе вы зможаце з першых вуснаў пачуць усе гэтыя гісторыі. Сама ж выстава пакуль будзе знаходзіцца ў Оршы, паглядзець яе можна ў сераду і суботу а 11 гадзіне па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4.