12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Культура

З захаваннем аўтэнтычнасці

26.11.2018 18:09

3239 праглядаў, 9 каментароў

Новы гаспадар дома Караткевіча распавёў, што там будзе цяпер.

Бізнесмен, уладальнік сеткі "5 элемент" Андрэй Балабін, выкупіў дом, у якім некаторы час, а менавіта з 1956 па 1958 гады жыў знакаміты пісьменнік Уладзімір Караткевіч, распавёў пра планы па аднаўленні.

"Я сустрэўся з міністрам культуры Юрыем Бондарам, ужо прызначаныя куратары праекта. Дом цалкам адрэстаўруюць, з яго зробяць музей. Зараз распрацоўваецца план работ па рэканструкцыі", - адзначыў прадпрымальнік у размове з Белта. Акрамя таго, пачата фарміраванне фонду будучага музея. Нейкія рэчы ўжо ёсць, напрыклад, выкуплены стол, які знаходзіўся ля літаратуразнаўца Адама Мальдзіса. За ім не аднойчы сядзеў і працаваў Уладзімір Караткевіч. Таксама ідзе пошук іншых экспанатаў для будучага музея. У выпадку неабходнасці адрамантуюць праблемныя ўчасткі дома. Але доля будаўнічых работ будзе мінімізавана, каб захаваць аўтэнтычнасць і атмасферу месцы. Побач з домам збіраюцца пабудаваць альтанку або сцэну, дзе можна будзе праводзіць культурныя мерапрыемствы.

"Я нарадзіўся і рос у Оршы. Гэты год і два наступныя абвешчаныя Годам малой радзімы, адсюль і нарадзілася ідэя пакупкі і рэканструкцыі. Пасля гэтага дом будзе перададзены гораду", - дадаў Андрэй Балабін. Завяршыць усе работы плануецца да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў лістападзе 2020 года. Не выключана, што тэрміны скароцяць і адкрыюць абноўлены дом раней.

26 лістапада Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 88 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З захаваннем аўтэнтычнасці

Новы гаспадар дома Караткевіча распавёў, што там будзе цяпер.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение