09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Беларусь, Культура

Караткевічу — 88!

27.11.2018 11:32

3425 праглядаў, 9 каментароў

Па ўсёй краіне адзначалі дзень нараджэння вялікага аршанца (+ фота).

У дзень 26-га лістапада споўнілася б 88 гадоў вядікаму беларускамі пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Штогод без выключэння гэтая дата святкуецца рознымі арганізацыямі і людзьмі. Прычым, варта з прыемнасцю адзначыць, Караткевіч — тая асоба, якая мірыць дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі. Славутага аршанца ўспамінаюць і чытаюць ягоныя творы перад публікай у бібліятэках, разнастайных цэнтрах, крамах нацыянальнай сімволікі, каля помнікаў. У Оршы шанавальнікі творчасці Уладзіміра Караткевіча сабраліся спачатку ў прыдняпроўскім парку, каб ускласці да помніка кветкі і прачытаць ягоныя творы. Затым кветкі ўсклалі і да гарэльефа, што знаходзіцца ў пачатку вуліцы Леніна. Аднак падобнымі традыцыйнымі акцыямі справы не абмежаваліся. Адбылося ўсталяванне шыльды на вуліцы Караткевіча, 19. Гэта звычайная шыльда з адрасам, аднак выкананая на беларускай мове. На дадзены момант яна пакуль адзіная, выкананая на роднай мове на дадзенай вуліцы, ды і адна з нешматлікіх беларускамоўных ва ўсім горадзе.

Акрамя таго, увечары 26-га лістапада ў Гарадскім цэнтры культуры Оршы адбыўся канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга. Салістамі выконваліся песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а ў залі быў аншлаг.

У Віцебску, дзе стаіць яшчэ адзін помнік Караткевічу, таксама ўскладалі кветкі і чыталі вершы ля помніка. Прычым віцябляне пакінулі аркушы з вершамі Караткевіча каля помніка, каб тыя, хто будзе праходзіць міма, прачытаў ягоныя радкі і натхніўся ці паразважаў пра Радзіму.

Таксама віцебскі Арт-паб "Торвальд" зрабіў 26-га лістапада днём памяці Караткевіча, быў паказаны аўтабіяграфічны фільм, а пасля стужка "Хрыстос прызямліўся ў Гародні".

Ушанавалі пісьменніка кветкамі і ў Менску, дзе стаіць помнік маладому Уладзіміру Сямёнавічу. Акрамя таго, у сталіцы выпусцілі ўнікальныя кубачкі з беларускімі пісьменнікамі, у тым ліку з Уладзімірам Караткевічам. Пастаралася "Арт Сядзіба".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Караткевічу — 88!

Па ўсёй краіне адзначалі дзень нараджэння вялікага аршанца (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение