Прадстаўнік аддзела культуры і ідэалагічнай работы Аршанскага райвыканкама Іна Шурміна распавяла, што ў горада ёсць намер аднавіць работы на аб'екце. Просьбы аб аднаўленні адраджэння Лаўры накіраваныя ў міністэрствы. Архітэктурна-будаўнічы партал ais.by цытуе Шурміну:
Папярэдне маюць быць праведзены раскопкі, хаця праца гэта вельмі дорага каштуе. Але ёсць намер аднавіць работы на аб'екце, якія ў свой час скончыліся праз недахоп сродкаў. У планах на 2014 год выкананне першае чаргі будаўніцтва, то бок аднаўленне надбрамнай званіцы. Другая чарга - рэканструкцыя з рэстаўрацыяй келейнага корпуса. Трэцяя - Свята-Багаяўленскі сабор. Таксама ў планах значыцца пабудова гатэлю для паломнікаў.