Некаторы час таму арганізацыя заклікала жыхароў прыватнага сектару Аршаншчыны вешаць на свае дамы беларускамоўныя шыльды з назвамі вуліцаў. І хаця ў роліку няма прамых заклікаў, па-сутнасці, ён распавядае пра гэта. Здымалася відэа ў час святкавання чарговага дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, таму і не дзіўна, што менавіта верш класіка стаў асноўным з дапамогай якога сябры арганізацыі нагадалі пра беларускую мову.
Нагадаем, што некаторы час таму ролік пра сваю ініцыятыву выпусцілі "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы".
Абодва відэа знятыя пры падтрымцы АМГА "Звяз" рэжысёрам Віктарам Траццяковым.