Горад імкліва рыхтуецца да сустрэчы Новага, 2019 года. На 16-га снежня, нядзелю, запланаваны карнавал Дзядоў Марозаў. Яны пачнуць свой парад ад Леніна, 31, дзе знаходзіцца Дзіцяча-юнацкая спартовая школа і скончаць на галоўнай сцэне горада, на плошчы Езуіцкага калегіума. Пачатак у 11:30.
Таксама ў праграме карнавалу выстава навагодніх сувеніраў, на ёй можна будзе і набыць тое, што спадабаецца. А таксама адбудзецца канцэрт.