А пачыналася ўсё колькі год таму з таго, што інтузіясты прывезлі ў Оршу знакамітую "Мазгабойню". Амаль паўтара гады аршанцы маглі гуляць у самы папулярны барны квіз краіны пакуль арганізатар не вырашыла рызыкнуць і стварыць свой уласны праэкт.
З тае пары прайшло ўжо 50 гульняў новага праэкту - "Бітвы розумаў". У юбілейнай гульні прыняло ўдзел 15 камандаў. Пераможцамі чарговы раз стала каманда "By. Лён", другое месца за "Азяблай вавёркай", а трэцяе заняла каманда "Звяз".
Наша рэдакцыя далучаецца да віншавання "Бітвы розумаў" з юбілеем! А нашым чытачам прапануем не вялікі фотарэпартаж з 50-ай гульні.