Тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў прайшло ў нядзелю 16 снежня па маршруце ад гарадскога цэнтра культуры па вуліцы Леніна і да галоўнай ялінкі на гарадской плошчы (галоўная сцэна ля калегіума.)
Добры настрой для дзяцей і іх бацькоў быў гарантаваны, дзеці змаглі пакатацца па галоўнай вуліцы на цягнічку з "Казачнай краіны", ўвесь гэты рух суправаджаўся аркестрам які выконваў калядныя і навагоднія кампазіцыі, таксама была арганізавана выстава-продаж "Навагодні сувенір" і адбыўся канцэрт.
Не зважаючы на невялікі мароз на шэсці сабралася даволі шмат аршанцаў.