09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Якая яна, ідэнтычнасць? (фота)

19.12.2018 19:28

2633 прагляду, 1 каментар

У Оршы прайшло ток-шоў на тэму гарадской ідэнтычнасці

У ток-шоў якое арганізавала грамадская кампанія "Будзьма" прынялі ўдзел тры эксперты: Раман Воранаў - гісторык і культурніцкі мэнэджэр з Віцебску, Наталля Халанская - дырэктар клуба "13:87" і сацыяльны прадпрымальнік з Бабруйска, а таксама рэдактар нашага сайта Ігар Казмерчак. Вёў ток-шоў Уладзімір Булаўскі - культурніцкі мэнэджар, арганізатар канцэртаў і прадусар з Віцебску.

Госці з Віцебску і Бабруйску расказвалі пра паспяховыя прыклады работы гарадскіх ініцыятываў пра пераўтварэнні гарадской прасторы. Праўда, у кожным такім расказе былі свае нюансы. Напрыклад, Наталля Халанская распавяла пра тое як яна з сябрамі стварала свой клуб і пры гэтым - у адказах на пытанні гледачоў - адзначыла, што ў дзяржавы яна б памяшканне для клуба не брала б, бо мясцовыя ўлады хутка закрылі б такі праэкт. Пра праблемы дачынення грамадзянскай супольнасці з мясцовымі ўладамі гаварыў і Ігар Казмерчак. Ён жа распавёў і пра варыянты гарадскога пазіцыянавання для Оршы. У шэрагу таго з чым Орша магла б асацыявацца для саміх аршанцаў і для іншагародніх наведвальнікаў: Бітва пад Оршай, Караткевіч, рэлігійныя ўстановы (асабліва іх гісторыя і асобы, якія служылі тут), асветніцтва (таксама з гісторыі). Усе гэтыя варыянты маюць свае плюсы і мінусы, але галоўны мінус, што гэтыя асацыяцыі пакуль не працуюць. Самы распаўсюджаны стэрэатып пра Оршу: "Орша-дзве турмы аніводнага тэатру". У канцы Ігар Казмерчак падвёў вынік разважанням пра гарадскі брэнд - самы выгодны з іх мог бы быць "Орша-ільняная сталіца Еўропы", ці, як мінімум, Беларусі. Але, як і ў любы іншы пі-яр, раскрутка такога брэнду патрабуе ўкладання сродкаў, а галоўнае, матывацыі, якой у сістэме вертыкалі не хапае.

Поўнае відэа ток-шоў глядзіце на нашым сайце ў бліжэйшыя дні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Якая яна, ідэнтычнасць? (фота)

У Оршы прайшло ток-шоў на тэму гарадской ідэнтычнасці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение