12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Тры намеснікі

10.05.2014 17:56

2441 прагляд, 0 каментароў

Тры намеснікі старшыні аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя Бітвы пад Оршай сустрэліся з аршанцамі

Мікола Купава, Андрэй Мельнікаў і Аляксандар Жучкоў першай справай наведалі само Крапівенскае поле, а ўжо пасля вярнуліся ў горад для сустрэчы з аршанцамі.

У асноўным размова ішла пра работу аргкамітэта: што ўжо зроблена і што плануецца яшчэ зрабіць. Сярод ужо зробленага было адзначана выданне сувенірнай прадукцыі у выглядзе паштовак да юбілею, намер Нацыянальнага Банку выдаць юбілейную манету ў гонар Астрожскага і перайменаванне адной з вуліцаў Мінска ў гонар Астрожскіх.

Сярод таго што плануецца: прапановы па перайменаванні вуліцаў да ўлады, арганізацыя раскопак як на Крапівенскім полі, так і ў рэках Днепр і Крапіўна, арганізацыя тэматычных выставаў, пряцяг выпуску сувенірнай прадукцыі, запуск сайту прысвечанага Бітве, наладжванне турыстычных вандровак, правядзенне канферэнцыяў, канцэрты і фестывалі ў гарадах найбольш звязаных з Бітвай (Брэст, Гродна, Барысаў, Орша і г.д.), запуск спец.праэкта на тэлеканале Белсат, пасля святкаванні выставы за мяжой, Устаноўка помніку ў Гайне - тут былі могілкі некалькіх рыцараў загінулых на Бітве. Кропку ў гадавым святкаванні плануецца паставіць у Вільні 5 снежня вялікім агульнагарадскім святкаваннем, якое арганізуе беларуская дыяспара разам з уладамі Літвы, бо менавіта 5 снежня Астрожскі як пераможца трыюмфальна ўехаў у сталіцы Вялікага княства.

Пры гэтым, Аляксандар Жучкоў падкрэсліў, што ніхто не абмяжоўвае ініцыятывы і святкаванне шмат у чым будзе паспяховым дзякуючы ініцыятывам на месцы. Адна такая ініцыятыва з'явілася адразу. Адзін з прысутных прапанаваў арганізаваць вела-прабег па мясцінах звязаных з Бітвай. Пры чым тут жа з'явіліся і варыянты маршрутаў: ад Оршы да Гацькаўшчыны, або ад Барысава, або ад Гродна і Брэста з пазнейшым аб'яднаннем двух групаў.

Апошнім на сустрэчы слова ўзяў Андрэй Мельнікаў, ён прапанаваў не пазбягаць чужых напрацовак, якія ўжо раскручаныя як візуальныя сімвалы. У прыватнасці, ён прапанаваў у пэўных стылістычных канцэпцыях выкарыстоўваць для візуалізацыі Бітвы пад Оршай "Георгіеўскую стужку" і адаптаваныя лозунгі украінскай рэвалюцыі.

Скончылася сустрэча выкананнем Андрэем Мельнікавым песні народнай, але адаптаванай песні прысвечанай Бітве пад Оршай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тры намеснікі

Тры намеснікі старшыні аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя Бітвы пад Оршай сустрэліся з аршанцамі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение