03:00

-3

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-2

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Здарэнні

Прысуд вынесены

22.02.2019 11:01

3190 праглядаў, 2 каментара

У Віцебску асудзілі 16-гадовага аршанца, які, абараняючыся, зарэзаў мужчыну.

21-га лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска вынес прысуд 16-гадоваму хлопцу з Оршы, які абараняючыся, зарэзаў нажом 35-гадовага віцябляніна.

«Абвінавачаны прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым пры перавышэнні межаў неабходнай абароны, і на падставе арт. 143 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу», - паведаміла ў Facebook афіцыйная прадстаўніца абласнога суда Наталля Платаненка.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачанага Іллі на карысць пацярпелай (маці загінулага) 20 000 рублёў маральнай шкоды. Прысуд у законнае дзеянне не ўступіў і яшчэ можа быць абскарджаны.

Трагедыя адбылася 27 кастрычніка 2018 года каля аднаго з дамоў на вуліцы Гагарына ў Віцебску. Праваахоўныя органы паведамлялі, што паміж 16-гадовым падлеткам і 35-гадовым мужчынам адбыўся канфлікт «на глебе раптоўна ўзніклых непрыязных дачыненняў». Хлопец ударыў нажом мужчыну і збег, а той праз некаторы час памёр у бальніцы. 35-гадовы мужчына быў не раз судзімы, а ў момант канфлікту з падлеткам знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

У 16-гадовага хлопца судзімасцяў няма, да адміністрацыйнай адказнасці аршанец не прыцягваўся. Спачатку маладому чалавеку выставілі абвінавачванне ў забойстве, ён знаходзіўся пад вартай. Але падчас следства справу перакваліфікавалі на перавышэнне межаў неабходнай абароны. Такую выснову зрабілі пасля аналізу відэа- і аўдыёзапісаў з месца здарэння, а таксама паказанняў юнака, якія былі паслядоўныя і не супярэчылі паказанням сведак і іншым матэрыялам справы. Арышт непаўналетняму Іллі замянілі на аддачу пад нагляд.

Падчас першага пасяджэння суда хлопец цалкам прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні ў судзе, растлумачыўшы: «Не хачу ўсё гэта згадваць».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прысуд вынесены

У Віцебску асудзілі 16-гадовага аршанца, які, абараняючыся, зарэзаў мужчыну.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение