Паводле былога вязня Ігара Міхнаўца, з папраўчай калоніі № 12 ў Воршы быў зроблены ўдалы пабег. Вядомыя і абставіны пабегу: некалькі вязьняў выцягнулі на дах вытворчага корпусу даўгую дошку, перакінулі яе на плот і гэтак выбраліся з калоніі. Гэтак уцяклі некалькі вязняў.
За ўсю найноўшую гісторыю Беларусі з турмаў было здзейснена некалькі пабегаў, былі і загінуўшыя пры затрыманні. Урэшце ўладам удавалася адшукаць уцекачоў, вярнуць іх за краты і "накінуць" ім некалькі гадоў да тэрміну за пабег. Хто хаваўся некалькі хвілін, хто цэлых 5 гадоў, але ўцекачоў знаходзілі. Заўсёды, апрача выпадку ў Оршы. Ён меў месца ў 1992 альбо ў 1993 годзе, кажа Ігар Міхнавец. Сярод тых, хто здолеў выбрацца з калоніі і кінуцца на ўцёкі, быў і зняволены па прозвішчы Кот. Ён паходзіў з Пінску, і яго так і не злавілі.
Такія звесткі прадаставіла "Радыё Свабода", якое занялося тэмай пабегаў з турмаў у Еўропе. У Беларусі такія дадзеныя не адкрытыя. Сярод краін з адкрытымі дадзенымі на першым месцы па ўцёках з турмаў ідзе Македонія, яна абсалютны лідэр — 366 пабегаў на 10 000 вязняў. У Фінляндыі, якая на 2-м месцы, толькі 42 уцёкі на тую ж колькасць вязняў.