Адна аварыя адбылася каля "Лядовай арэны" 1 сакавіка каля 14-00 на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Шаўчэнка. Тут сутыкнуліся два грузавіка - фура з літоўскімі нумарамі і не вялікі грузавічок, які развозіў тавар па горадзе. Фура атрымала не значныя пашкоджанні - разбіта адна фара. У нашага грузавічка пашкоджаны кузаў. Пацярпелых няма, але дарога была доўгі час перакрыта, пакуль на месцы ў здарэнні разбіраліся супрацоўнікі ДАІ.
Яшчэ адна аварыя адбылася ў суботу 2 сакавіка каля чыгуначнага тэхнікума - відавочцы паведамляюць, у прыватнасці, пра адну пашкоджаную у гэтай аварыі легкавушку.