Прэзентацыя альбома адбылася на 7-ым сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання, які праходзіў у сталіцы Бельгіі ў канцы лютага. Альбом быў выпушчаны да 10-годдзя кампаніі і пакуль мае толькі англамоўную версію, але і беларускамоўная з'явіцца ў хуткім часе.
Паўдзельнічалі ў стварэнні фотаальбома і аршанцы, у сувязі з чым у яго патрапілі і шэраг фотаздымкаў з аршанскіх мерапрыемстваў.
Прапануем вашай увазе тыя фота з аршанцамі, якімі патрапілі ў выдадзены альбом.
На фота: паэт Аляксандар Макарэвіч спрачаецца з былым дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР МІкалаем Петрушэнка пад час дыскусіі на тэму смяротнага пакарання ў Стаўрах.
На фота: каманда "Смаляны" аршанскага турніра па дваравым футболе
На фота: фатограф сайта orsha.eu Дзяніс Дубкоў пад час праваабарончай экскурсіі ў Смалянах
На фота: каманда "Эверэст" аршанскага турніра па дваровым футболе
На фота: удзельнікі праваабарончай экскурсіі ў вёсцы Смаляны
На фота: аршанская мастачка Таццяна Тур ладзіць перфоманс на тэму смяротнага пакарання.