Ёсць такі стары гістарычны анегдот, што дэкабрысты калі вывелі людзей да расейскага сенату імкнуліся, каб натоўп патрабаваў увядзення Канстытуцыі. Але непісменныя людзі не ведалі, што такое Канстытуцыя і крычалі лозунг "За Канстантына і канстытуцыю", думаючы, што гэта жонка князя Канстанціна Паўлавіча.
А ці ведаюць сучасныя беларусы, што такое Канстытуцыя, якія правы яна дае грамадству і кожнаму з нас і як ёй можна карыстацца.
Пра гэта ў дзень Канстытуцыі 15 сакавіка ў фармаце дыскусіі пагавораць праавабаронцы нашага рэгіёна. У дыскусіі змогуць прыняць удзел усе ахвотныя. Пачатак а 17-30 па адрасе вул. Камсамольская, дом 16, кв. 4.