У конкурсе могуць прыняць удзел усе ахвотныя. Выставу работаў дзяцей да 15 год плануецца адкрыць 5 верасня ў мінскай управе Партыі БНФ, выставу моладзі ўзростам ад 16 гадоў адкрыюць у памяшканні "Беларускай прасторы" (Мінск, вул. Ф.Скарыны, 12) у той жа дзень. Арганізатары просяць дасылаць свае работы ўжо ў рамках. Тэлефон для даведак: 8-029-5513236.
Сярод прапаноўваемых тэмаў:
Гістарычнае ўзбраенне, даспехі, строі
Гістарычны нацюрморт
Гарады ВКЛ
Праэкт помніка Астрожскаму для галоўнай плошчы ў Оршы
Праваслаўныя храмы, якія будаваліся на грошы Астрожскага
Удзельнікі могуць распрацаваць і сваю тэму.