Гэта падзея прымеркавана да міжнароднага дня музеяў, але ў гэты раз фармат мерапрыемстваў зменіцца.
Чатыры музея, размешчаныя ў цэнтры горада, раскрыюць свае скарбніцы ў новым святле (вячэрнім!), запросяць да ўдзелу ў сваіх фірмовых мерапрыемствах, дадуць магчымасць даведацца і зразумець музей як катэгорыю па-за часам і прасторай.
Для ўсіх жадаючых дзверы музея будуць адкрытыя з 18 мая з 20.00 да 23.00.
Адрасы «Ночы ў музеі. Чатыры полюса »:
вул. Леніна, д. 26, Аршанскі музей У. С. Караткевіча;
вул. Леніна, д. 9, Музей гісторыі і культуры горада Оршы;
вул. Леніна, в 6а, Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыка (будынак былога калегіума езуітаў);
вул. Замкавая, в 2а, Аршанскі этнаграфічны музей «Млын».
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: 8 (0216) 26-37-50, 21-20-68.