Рабочая паездка Лукашэнкі ў Магілёўскую вобласць стала чарговым стрэсам для людзей, якія ехалі ў гэты дзень па справах непадалёк. Як піша сайт mspring.online, дзеля таго, каб Лукашэнка з камфортам пакатаўся па вобласці, яго служба аховы двойчы вымагала спынення дызеля Орша - Магілёў адпраўленнем 8:55. Першы прыпынак здарыўся паміж прыпыначным пунктам «Прокшына» і Александрыяй і доўжыўся 15 хвілін. Другі - у Копысі. Там жа стаяў і дызель-цягнік, які рухаўся ў зваротным кірунку. У выніку на канцавую станцыю цягнік, які ідзе меней за 2 гадзіны, прыбыў з паўгадзінным спазненнем! Многія пасажыры скардзіліся, што спазняюцца на працу або па справах.
А вось так Лукашэнка катаўся раней па Оршы, спецыяльна для яго спецслужбы "зачысцілі" праспект Тэкстыльшчыкаў ад людзей.