12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Затрыманне ў Бабінічах

29.03.2019 09:28

3814 праглядаў, 0 каментароў

У Бабінічах затрымалі аднаго з лідэраў азербайджанскай дыяспары (+ відэа).

27 сакавіка ў Бабінічах Аршанскага раёна аператыўнікі па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі 42-гадовага грамадзяніна Азербайджана за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Мужчына падазраецца ў незаконным знаходжанні на тэрыторыі Беларусі пасля яго высылкі на радзіму. Пры гэтым ён адзін з лідэраў нацыянальнай дыяспары Азербайджана ў Беларусі. Мужчына прад'явіў пашпарт на імя Хадзізаде Рафіка Алібаба-аглы. Аказалася, у Азербаджане ён проста змяніў пашпарт, атрымаўшы іншае прозвішча, яго папярэдняя прозвішча, пад якім яго ведалі і высылалі з Беларусі — Хасіеў. Мужчына курыраваў гандаль азербайджанцаў на рынку Оршы.

- Іншаземец доўгі час не выплачваў аліменты на дзяцей, за што быў асуджаны і ў красавіку 2018 высланы з краіны з забаронай уезду на некалькі гадоў, - распавялі ў 7 упраўленні (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС.

Аб нелегальным знаходжанні азербайджанца аператыўнікі даведаліся ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па папярэджанні злачынстваў сярод мігрантаў. Затрыманне праходзіла днём у Бабінічах. Аршанскім міжраённым аддзелам СК у дачыненні да замежніка ўзбуджана крымінальная справа па арт. 371-2 КК Беларусі (парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь). Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

З пачатку года супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС выяўлена 43 злачынствы міграцыйнага характару, а таксама выслана 30 замежнікаў, якія аказваюць негатыўны ўплыў на крымінагеннае становішча ў Беларусі.

Афіцыйны каментар Юрыя Ткачука, намесніка начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС:

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Затрыманне ў Бабінічах

У Бабінічах затрымалі аднаго з лідэраў азербайджанскай дыяспары (+ відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение