Трое жыхароў Брэсцкай вобласці на сайце грузаперавозчыкаў узялі заказ на дастаўку без малога 20 тон груш у Маскву. У прызначаны час на склад у Дубровенскім раёне прыехала машына, салодкі груз заняў сваё месца, а далей...
Далей кіроўца, які апынуўся часова нанятым, прыехаў на стаянку, дзе атрымаў суправаджальныя дакументы на... Смаленск. Нічога не падазраючы, мужчына адправіўся ў новую кропку прызначэння. А там усё было дамоўлена: злачыннае трыо збыло грушы мясцоваму прадпрымальніку, занізіўшы іх кошт удвая. Але ўсё роўна на афёру злачынцы зарабілі 700 тысяч расійскіх рублёў (крыху больш за 10 тысяч даляраў).
Тым часам уладальнікі грузу, не дачакаўшыся дастаўкі гэтага ў Белакаменнай, звярнуліся ў міліцыю. "Зламыснікі сур'ёзна падрыхтаваліся да злачынства: яны набылі праз падстаўных асоб симкарты і мабільныя тэлефоны, старанна падрабілі дакументы на груз і дагавор арэнды на фуру. Сваю віну мужчыны, адзін з якіх раней быў судзімы за разбой, да апошняга адмаўлялі. Нягледзячы на ўсе іх хітрыкі, аператыўнікам удалося вывесці зламыснікаў на чыстую ваду. У дачыненні да ўсёй кампаніі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.