І, канешне, без выяўленых парушэнняў не абыйшлося. Хаця такія праверкі праводзяцца кожны год і кожны год выяўляюцца парушэнні.
Так, сайт абласной міліцыі паведамляе пра парушэнні выяўленыя ў Дубровенскім раёне: былі затрыманыя двое трактарыстаў, якія не мелі правоў на кіраванне транспартам, прычым, раней іх лавілі за тое самае таму былі пакараныя і кіраўнікі іх гаспадарак. У другім выпадку быў выяўлены аўтамабіль МАЗ без тэхагляду. І яшчэ ў адным выпадку сельскагаспадарчая арганізацыя перавозіла небяспечны груз без папярэджання ДАІ.
У Талачынскім раёне да адказнасці былі прыцягнуты 4 пасадоўцы за тое, што дапусцілі кіроўцаў да транспарту без медычнага агляду. І трох механізатараў за адсутнасць на іх трактарах светавых прыладаў.